Навiны

Віншуем з юбілеем калектыў Гродзенскага абласнога драмтэатра!

20 кастрычніка Гродзенскаму абласному драматычнаму тэатру спаўняецца 75 гадоў. Калектыў нашага тэатра шчыра віншуе гродзенцаў са слаўным юбілеем!
        Няхай у гэты цудоўны дзень і заўсёды на ўсіх вашых пастаноўках будзе аншлаг, а гледачы ваш калектыў асыпаюць кветкамі і апладысментамі.
        Няхай з вашай дапамогай наша жыццё становіцца прыемным і весялейшым, а сцэнічная творчасць будзе вам заўсёды ў радасць. Тварыце з натхненнем!