Навiны

Ганаровыя граматы за добрасумленную працу!

У пятніцу, 7 кастрычніка, у глядзельнай зале нашага тэатра работнікі культуры Слонімскага раёна адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў культуры.

Падчас святочнай урачыстасці старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч узнагародзіў Ганаровымі граматамі лепшых работнікаў культуры. Ганаровыя граматы за добрасумленную працу атрымалі і загадчык мастацка-пастановачнай часткі нашага тэатра Сяргей Змуршчык і артыстка тэатра Дзіяна Федасевіч.

Шчыра віншуем калег з узнагародамі!