Навiны

Удзельнікі рэспубліканскага праекту наведалі наш тэатр!

У сераду, 19 кастрычніка, наш тэатр наведалі ўдзельнікі рэспубліканскага праекту “Аўтапоезд. Беларусь. Моладзь. Традыцыі”. А гэта прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, якія падтрымліваюць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Госці пазнаёміліся з тэатрам і паглядзелі спектакль “Багатыя нявесты”.