Наш калектыў

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1975 года ў Слоніме. Скончыў Гродзенскае вучылішча мастацтваў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры.

Працуе дырэктарам тэатра з 1 чэрвеня 2018 года.

Аляксей
ТКАЧОЎ

Дырэктар тэатра

Васіль
СЯВЕЦ

Галоўны рэжысёр тэатра

Нарадзіўся 7 сакавіка 1971 года ў Карэліцкім раёне. Скончыў Мінскі інстытут культуры (1993). У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1993 года.

Лаўрэат Персанальнай Прэзідэнцкай надбаўкі за вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры, мастацтва і літаратуры. Узнагароджваўся Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

Паставіў спектаклі

  • “Хачу быць чараўніцай” па п’есе Н.Нячаевай
  • “Іван Світаннік” па п’есе Г.Каржанеўскай
  • “Добры змей” па п’есе А.Якімовіча
  • “Новы калабок” па п’есе П.Васючэнкі
  • “Малыш і Карлсан” па п’есе К.Папова
  • “Курыца” па п’есе М.Каляды
  • “Ход канём” па п’есе Б.Рацэра і У.Канстанцінава
  • “Зялёны атрад” па п’есе В.Валжаніна
  • “Маю жонку клічуць Марыс” па п’есе Р.Шарта
  • “Самазабойца” па п’есе М.Эрдмана
  • “Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Салагуба
  • “Паўлінка” па п’есе Янкі Купалы
  • “Тарас на Парнасе” па п’есе Сяргея Кавалёва і іншыя.

Ларыса
СЛОНАВА

Загадчык трупы

Нарадзілася 5 лістапада 1965 года ў Слоніме. Скончыла Гродзенскае культасветвучылішча і Мінскі інстытут культуры.

Працуе ў тэатры з 1 верасня 1999 года.

Галіна
ЕРАМЕЙЧЫК

Артыстка

Нарадзілася 15 красавіка 1991 годзе ў Слоніме. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2016 годзе. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 2008 года.

Ролі

  • Паўлінка (“Паўлінка” па п’есе Янкі Купалы)
  • Барбара (“Вось табе і гоцаца!” па п’есах У.Галубка і А.Чужыніна)
  • Ладысева (“Не пакідай мяне” па п’есе А.Дударава)
  • Прынцэса Будур (“Чарадзейная лямпа Аладдзіна” па п’есе А.Чупіна)
  • Месуа (“Маўглі” па п’есе А.Якімовіча)
  • Мака ( “Хачу быць чараўніцай” па п’есе Н.Нячаевай)
  • Мышаня (“Дзень нараджэння ката Леапольда” па п’есе А.Хайта)
  • Света (“Рыжая казка” па п’есе Л.Навагрудскага)
  • Каця (“Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Салагуба)
  • Геба (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Казачніца (“Мымраня” па п’есе Валянціна Афоніна)
  • Разалі (“Зачараваная хатка” па п’есе Васіля Ткачова, Сяргея Чыгрына)
  • Мары (“Шчаўкунчык” па п’есе Таццяны Уфімцавай) і іншыя.

Надзея
ІЛЬЧАНКА

Артыстка

Нарадзілася 7 чэрвеня 1962 года ў с. Вірга Ніжня Ломаўскага раёна Пензенскай вобласці (Расія). Скончыла тэхнікум. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1999 года.

Ролі

  • Паланея (“Прымакі” па п’есе Янкі Купалы)
  • Таццяна (“Пакуль яна памірала” па п’есе Н.Птушкінай)
  • Клава (“Жаніх па перапісцы” па п’есе А.Федарэнкі)
  • Каця ( “Сямейны партрэт з чужым” па п’есе С. Лабазёрава)
  • Тамара Васільеўна (“Ход канём” па п’есе Б.Рацэра і У.Канстанцінава)
  • Надзя (“Трыбунал” па п’есе А.Макаёнка)
  • Жонка (“Камедыя” па п’есе У.Рудава)
  • Вядзьмарка (“Мудрагелісты цмок” па п’есе С.Бачкова)
  • Бабка (“Новы калабок” па п’есе П.Васючэнкі)
  • Мышка (“Белая мышка” па п’есе С.Чыгрына і А. Якімовіча)
  • Казачніца (“Мымраня” па п’есе Валянціна Афоніна)
  • Серафіма (“Самазабойца” па п’есе Мікалая Эрдмана)
  • Каралева (“Шчаўкунчык” па п’есе Таццяны Уфімцавай) і іншыя.

Багдан
КЛІМАЎ

Артыст

Нарадзіўся 7 мая 1992 года ў Слоніме. Скончыў Гродзенскі каледж мастацтваў. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 2014 года.

Ролі

  • Конік (“Як павука з луга праганялі” па п’есе Г.Аўласенкі)
  • Афіцыянт (“Самазабойца” па п’есе М.Эрдмана)
  • Гусар (“Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Салагуба)
  • Амур (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Губэр (“Зачараваная хатка” па п’есе Васіля Ткачова, Сяргея Чыгрына) і іншыя.

Наталля
КЛІМЕНКА

Артыстка

Нарадзілася 6 ліпеня 1993 года ў Нясвіжы. Завочна вучыцца ў Магілёўскім каледжы мастацтваў. У Слонімскім драматычным тэатры працуе са жніўня 2019 года. Скончыла Магілёўскі каледж мастацтваў.

Ролі

  • Магдалена (“Дом Бернарды Альбы” па п’есе Ф.Г.Лоркі)
  • Парсючок (“Спяваючы парсючок” па п’есе С.Казлова)
  • Цыганка (“Сямейны партрэт з чужым” па п’есе С.Лабазёрава)

Ігар
МАКАРАЎ

Артыст

Нарадзіўся 21 сакавіка 1974 года ў г.п.Зэльва. Скончыў Белдзяржуніверсітэт. У Слонімскім драматычным тэатры працуе са снежня 2015 года.

Ролі

  • Залатнікоў (“Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Салагуба)
  • Зеўс і прыдворны паэт (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Мышульц (“Шчаўкунчык” па п’есе Таццяны Уфімцавай)
  • Панас (“Вось табе і гоцаца” па п’есе У.Галубка і А.Чужыніна) і іншыя.

Вiкторыя
МІХАЛЬЧЫК

Артыстка

Нарадзілася 22 снежня 1971 года ў г.Карачэве Бранскай вобласці (Расія). Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1992 года.

Ролі

  • Красавіна (“Жаніцьба Бальзамінава” па п’есе А.Астроўскага)
  • Ганна Калеванава (“Мы ідзём глядзець “Чапаева” па п’есе А.Данілава)
  • Кацярына (“Сямейны партрэт з чужым” па п’есе С.Лабазёрава)
  • Сафі (“Сямейны ўік-энд” па п’есе Ж.Пуасэ)
  • Надзя (“Трыбунал” па п’есе А.Макаёнка)
  • Дзіяна (“Курыца” па п’есе М.Каляды)
  • Альжбета (“Паўлінка” па п’есе Янкі Купалы)
  • Жонка (“Вось табе і гоцаца!” па п’есах У.Галубка і А.Чужыніна)
  • Перасветава (“Самазабойца” па п’есе М.Эрдмана)
  • Жавота (“Папялушка” па п’есе Т.Габэ)
  • Жаржэта (“Грошы ці каханне” па п’есе французскіх драматургаў)
  • Дар’я Сямёнаўна (“Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Салагуба)
  • Венера (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Казачніца (“Мымраня” па п’есе Валянціна Афоніна)
  • Фея (“Зачараваная хатка” па п’есе Васіля Ткачова, Сяргея Чыгрына) і іншыя.

Уладзімір
НАВУМІК

Артыст

Нарадзіўся 17 студзеня 1968 года ў вёсцы Зарэчане Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1989 года.

Ролі

  • Бальзамінаў (“Жаніцьба Бальзамінава” па п’есе А.Астроўскага)
  • Дзёмка (“Камедыя” па п’есе У.Рудава)
  • Фёдар Ільіч (“Курыца” па п’есе М.Каляды)
  • Жорж (“Маю жонку клічуць Марыс” па п’есе Р.Шарт)
  • Генадзь Пятровіч (“Стыхійнае бедства” па п’есе Н.Птушкінай)
  • Падсякальнікаў (“Самазабойца” па п’есе М.Эрдмана)
  • Воўк (“Крыштальная сняжынка” па п’есе В.Небальсіна)
  • Лешачок  (“Зялёны атрад” па п’есе В.Валжаніна)
  • Карлсан (“Малыш і Карлсан” па п’есе К.Папова)
  • Снежышча (“Шмат прыгод пад Новы год” па п’есе Г.Марчука)
  • Залатнікоў (“Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Салагуба)
  • Тарас (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Прудан (“Зачараваная хатка” па п’есе Васіля Ткачова, Сяргея Чыгрына) і іншыя.

Марына
РУБЕЛЬ

Артыстка

Нарадзілася 24 красавіка 1994 года ў горадзе Ліда. Скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1 жніўня 2014 года.

Ролі

  • Снягурка (“Шмат прыгод пад Новы год” па п’есе Г.Марчука)
  • Муха (“Як павука з луга праганялі” па п’есе Г.Аўласенкі)
  • Мадыстка (“Самазабойца” па п’есе М.Эрдмана)
  • Танцоўшчыца (“Чарадзейная лямпа Аладдзіна” па п’есе А.Чупіна) і іншыя.

Юлія
ЧУРЫЛА

Артыстка

Нарадзілася 3 сакавіка 1988 года ў Слоніме. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў у 2011 годзе. У Слонімскім драматычным тэатры працавала з 2005 да 2016 года. З 1 жніўня 2020 года зноў працуе ў нашым тэатры.

Ролі

  • Заяц (“Новы калабок” па п’есе П.Васючэнкі)

Арцём
ЧАЙКО

Артыст

Нарадзіўся 6 ліпеня 2002 года ў Бабруйску. Скончыў Маладзечанскую гімназію-каледж мастацтваў у 2021 годзе. У Слонімскім драматычным тэатры працуе са жніўня 2021 года.

Ролі

  • Мядзведзь (“Лясны дэтэктыў” па п’есе Наталлі Сінінай).
  • Аладдзін (“Чарадзейная лямпа Аладдзіна” па п’есе А. Чупіна)
  • Аляксандр (“Бяда ад пяшчотнага сэрдца” па п’есе У.Саллагуба)

Дзіана
ФЕДАСЕВІЧ

Артыстка

Нарадзілася 28 ліпеня 1997 года ў Лiдзе. Скончыла Гродзенскi дзяржаўны каледж мастацтваў. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1 жнiўня 2017 года.

Ролі

  • Стрыка (“Хачу быць чараўнiцай” па п’есе Н.Нячаевай)
  • Нiмфа (“Тарас на Парнасе” па п’есе С.Кавалёва)
  • Суседка (“Паўлiнка” па п’есе Я.Купалы)
  • Зiна Бацян (“Не пакiдай мяне” па п’есе А.Дударава) i iншыя.

Наталля
ШУГАЙ

Артыстка

Нарадзілася 15 ліпеня 1968 года ў пгт. Ракітнае Ровенскай вобласці (Украіна). Скончыла Кіеўскі дзяржаўны інстытут культуры імя Карнейчука. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1997 года.

Ролі

  • Кацярына (“Прымакі” па п’есе Янкі Купалы)
  • Галіна (“Трыбунал” па п’есе А.Макаёнка)
  • Марта (“Непаразуменне” па п’есе А.Камю)
  • Мірандаліна (“Гаспадыня гасцініцы” па п’есе К.Гальдоні)
  • Святлана Мікалаеўна (“Стыхійнае бедства” па п’есе Н.Птушкінай)
  • Аляна (“Каханне ў стылі барока” па п’есе Я.Стэльмаха)
  • Марыя Лук’янаўна (“Самазабойца” па п’есе М.Эрдмана)
  • Крысціна (“Тустэп на фоне чамаданаў” па п’есе Р.Баэра)
  • Калабок (“Новы калабок” па п’есе П.Васючэнкі)
  • Мяфа (“Мяфа” па п’есе А.Паляшчанковай)
  • Гера (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Мама Мымра (“Мымраня” па п’есе Валянціна Афоніна)
  • Мышыльда (“Шчаўкунчык” па п’есе Таццяны Уфімцавай) і іншыя.

Сяргей
ЯЎМЕНАЎ

Артыст

Нарадзіўся 12 чэрвеня 1979 года ў вёсцы Хільковічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 2002 года.

Ролі

  • Певень (“Белая мышка” па п’есе С.Чыгрына і А. Якімовіча)
  • Воўк (“Залатое кураня” па п’есе У.Арлова)
  • Джафар (“Чарадзейная лямпа Аладдзіна” па п’есе А.Чупіна)
  • Віктар ( “Сямейны партрэт з чужым” па п’есе С. Лабазёрава)
  • Арыстарх Дамінікавіч (“Самазабойца” па п’есе М.Эрдмана)
  • Герман (“Тустэп на фоне чамаданаў” па п’есе Р.Баэра)
  • Жыд (“Камедыя” па п’есе У.Рудава)
  • Пранцысь Пустарэвіч (“Паўлінка” па п’есе Янкі Купалы)
  • Паша (“Паўстанак” па п’есе А.Шчэрбака)
  • Каракат (“Пудзіла” па п’есе А.Якімовіча)
  • Італьянец (“Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Cалагуба
  • Марс (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Тата Мымр (“Мымраня” па п’есе Валянціна Афоніна)
  • Дросельмейер (“Шчаўкунчык” па п’есе Таццяны Уфімцавай) і іншыя.

Ірына
ЯЦУК

Артыстка

Нарадзілася 17 сакавіка 1969 года ў г.п.Шуміліна Віцебскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У Слонімскім драматычным тэатры працуе з 1990 года.

Ролі

  • Матрона (“Жаніцьба Бальзамінава” па п’есе А.Астроўскага)
  • Марыя (“Непаразуменне” па п’есе А.Камю)
  • Паліна (“Трыбунал” па п’есе А.Макаёнка)
  • Дзіна (“Пакуль яна памірала” па п’есе Н.Птушкінай)
  • Чорт (“Камедыя” па п’есе У.Рудава)
  • Ала (“Курыца” па п’есе М.Каляды)
  • Марыя Гартман (“Спакуса” па п’есе А.Якімовіча)
  • Кот (“Мяфа” па п’есе А.Паляшчанковай)
  • Ліса (“Залатое кураня” па п’есе У.Арлова)
  • Кубыркіна (“Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе У.Салагуба)
  • Народны паэт (“Тарас на Парнасе” па п’се Сяргея Кавалёва)
  • Мыш (“Зачараваная хатка” па п’есе Васіля Ткачова, Сяргея Чыгрына) і іншыя.