Навiны

У Лідзе паглядзелі “Небяспечную казку”…

Калектыў нашага тэатра ажыццявіў аднадзённыя гастролі ў Ліду. Артысты выступалі ў мясцовым Палацы культуры. На суд юных і дарослых гледачоў яны вынеслі спектакль “Небяспечная казка”. Пастаноўка ўсім лідчанам вельмі спадабалася. Многім хлопчыкам і дзяўчынкам нават удалося сфатаграфавацца з артыстамі на памяць. Спектакль паглядзелі больш за 200 чалавек.