Навiны

Мы адкрываем тэатральны сезон

Калектыў нашага тэатра вярнуўся з адпачынку і распачаў працу. Адкрыццё тэатральнага сезона адбудзецца ў нядзелю, 4 верасня, прэм’ерай спектакля для дарослых гледачоў “Палата бізнес-класа”. Пачатак у 17 гадзін.
Дзяцей калектыў тэатра парадуе спектаклем “Чамаданны настрой” 3 і 4 верасня, пачатак спектакля ў 12 гадзін.
Да новага году юныя гледачы ўбачаць яшчэ новую пастаноўку “Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак” па п’есе Генадзя Аўласенкі і навагоднія казкі і ранішнікі.