Завяршыўся тэатральны сезон!

Вось і завяршыўся наш чарговы тэатральны сезон. Вялікі вам дзякуй, сябры, што ўвесь гэты час былі з намі. Спадзяемся, што калектыў тэатра падараваў вам шмат сцэнічных сустрэч, якія запомняцца надоўга.

Мы не кажам “Бывайце”. Мы кажам усім “Да сустрэчы”. Новы сезон мы адкрыем дарослым спектаклем “Палата бізнес-класа” і ў хуткім часе парадуем дзіцячай прэм’ерай “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных звычак”. Таксама калектыў тэатра прыгатуе для гледачоў Слоніма, і не толькі Слоніма, новыя выставы, сустрэчы і, вядома ж, гастролі. Ды і на нашай сцэне выступяць тэатры з іншых гарадоў Беларусі, а таксама асобныя папуляныя артысты. Да сустрэчы праз месяц!