Навiны

“Белы ліст” паглядзяць у Мінску і ў Астраўцы

Калектыў нашага тэатра вярнуўся з адпачынку і ўжо распачаў аднадзённыя гастролі па Беларусі.
15 верасня тэатр завітае ў Астравец, дзе ў мясцовым Доме культуры гараджане ўбачаць спектакль “Белы ліст” па п’есе Васіля Ткачова ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
16 верасня наш тэатр едзе ў Мінск, дзе на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі мінчане змогуць паглядзець спектакль “Белы ліст”, а юныя гледачы – казку “Лясны дэтэктыў альбо Хто ўкраў святлафор”.