Навiны

Дырэктар тэатра атрымаў падзяку ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама!

Падзяка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка аб’яўлена дырэктару нашага драмтэатра Аляксею Ткачову.

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работніка культуры, які сёлета адзначаецца 9 кастрычніка, — у Гродне адбылася ўрачыстая імпрэза. Найлепшыя прадстаўнікі культуры Гродзеншчыны атрымалі ўзнагароды, у тым ліку і дырэктар нашага драмтэатра Аляксей Ткачоў, які ўзнагароджаны Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка. ВІНШУЕМ!