Навiны

Аншлаг у Ваўкавыску

Калектыў нашага тэатра працягвае гастролі па гарадах Беларусі. Нядаўна артысты вярнуліся з Ваўкавыску, дзе ў гарадскім Доме культуры юныя гледачы паглядзелі спектакль “Лясны дэтэктыў, альбо Хто ўкраў святлафор”.

Глядзельная зала Дома культуры ледзь змагла ўсіх гледачоў прыняць. Спектакль гледачы ўспрынялі “на ўра”, артыстаў адорвалі апладысментамі і шчырымі падзякамі.