Навiны

БТ і Святлана Бароўская наведалі наш тэатр!

У сераду, 23 лістапада, у нашым тэатры пабывала здымачная каманда Беларускага тэлебачання і тэлевядучая Святлана Бароўская.

Святлана Бароўская пагутарыла з калектывам тэатра, пацікавілася творчымі планамі, выказала думку пра тое, што ёй вельмі спадабаўся тэатр, творчы калектыў, шчырая атмасфера, якая існуе ў тэатры.

Здымачная група БТ ажыццявіла здымкі тэатра, урывак са спектакля “Трыбунал”, запісала гутаркі з дырэктарам тэатра, галоўным рэжысёрам і загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі. Вынікі сустрэчы будуць у бліжэйшы час паказаны ў перадачы “Добрай раніцы, Беларусь!” на БТ.