Навiны

Завіталі ў Баранавічы…

16 лютага артысты нашага тэатра завіталі ў горад Баранавічы, дзе навучэнцы школы N 4 з задавальненнем паглядзелі два нашыя спектаклі… Для малодшых класаў мы паказалі цудоўную зімовую казку “Крыштальная сняжынка”, а больш дарослыя вучні акунуліся ў свет класікі разам з героямі купалаўскіх “Прымакоў”!

🎭

Два поўных зала, шмат смеху і добрага настрою – зрабілі гэты дзень цудоўным, як для дзетак – гледачоў, так і для артыстаў!

😊