Навiны

У рамках міжнароднага дня роднай мовы…

Працягваецца наша вандроўка па гарадах Беларусі…) У пятніцу, 17 лютага, мы завіталі на цудоўную сцэну палаца культуры горада Ліда! У рамках міжнароднага дня роднай мовы, для юных гледачоў мы падрыхтавалі цікавую павучальную казку “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак”. Дзеткі з задавальненнем паўдзельнічалі ў інтэрактыўных падзеях разам з артыстамі i iх вясёлы смех і апладысменты былі лепшай узнагародай для дзеючых асоб казкі! Дарослыя гледачы атрымалі асалоду ад прагляду яскравай камедыі “Вось табе і гоцаца”! Вясёлы сцэнічны жарт стварыў цёплую гумарыстычную атмасферу паміж гледачамі ў зале і артыстамі на сцэне… Дзякуй лідчанам (а гэта, нi больш ні менш, каля 900 чалавек) за такі цёплы прыём і… Да новых сустрэч!