Навiны

У тэатры стартавала акцыя “Нашы дзеці”

У чацвер, 15 снежня, у нашым тэатры стартавала навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Яе адкрылі дырэктар тэатры Аляксей Ткачоў і старшыня Слонімскага раённага Савета народных дэпутатаў Алег Таргонскі.

Усе дзеці, бацькі і педагогі, якія прыйшлі ў тэатр, бясплатна паглядзелі спектакль “Патэлефануйце Снягурачцы”. А потым, каля тэатральнай ёлкі, госці, разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, вадзілі карагоды, расказвалі вершы і атрымлівалі падарункі і ласункі.