Навiны

На спектаклі быў аншлаг!

У суботу, 10 снежня, на сцэне нашага тэатра выступіў калектыў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Гарадзенскія артысты прывезлі ў Слонім свой новы спектакль па п’есе Міхаіла Задорнага “Мужчына і жанчыны”. Гэта лірычная камедыя вельмі спадабалася слонімскім гледачам.

 У спектаклі толькі тры ролі, але іх выдатна выканалі артысты Аляксандр Калагрыў, АксанаМашынкова і КсеніяЛуцэвіч. Спектакль прайшоў на “ура”, а ў глядзельнай зале быў аншлаг.