Навiны

Кішэнны каляндарык на 2023 год.

Выйшаў з друку наш тэатральны кішэнны каляндарык на 2023 год. На ім адлюстраваны сцэны са спектакляў “Чамаданны настрой”, “Палата бізнес-класа”, “Багатыя нявесты” і “Белы ліст”. А таксама сам каляндар і кантакты тэатра.

Чытаць больш

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі парадаваў слонімцаў!

На сцэне нашага тэатра ў суботу, 26 лістапада, упершыню выступіў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з Мінска. Аншлаг быў у тэатры на дзіцячым і дарослым спектаклях. Дарослы лёгкі спектакль “Адамавы жарты” быў пастаўлены паводле твораў Францішка Аляхновіча і Леапольда Родзевіча...

Чытаць больш

БТ і Святлана Бароўская наведалі наш тэатр!

У сераду, 23 лістапада, у нашым тэатры пабывала здымачная каманда Беларускага тэлебачання і тэлевядучая Святлана Бароўская.

Святлана Бароўская пагутарыла з калектывам тэатра, пацікавілася творчымі планамі, выказала думку пра тое, што ёй вельмі спадабаўся тэатр, творчы калектыў, шчырая атмасфера, якая існуе ў тэатры...

Чытаць больш

Нараджэнне новага спектакля!

Мастацкі савет нашага тэатра прыняў новы спектакль для дзяцей “Вася Лайдачкiн у краіне Шкодных Звычак”. Аўтар п’есы – беларускі драматург Генадзь Аўласенка. А паставіў спектакль – галоўны рэжысёр нашага тэатра Васіль Сявец. Пастаноўка вельмі актуальная...

Чытаць больш