Навiны

Вася Лайдачкін у Астраўцы!

15 лістапада горад Астравец наведаў Вася Лайдачкін! Гэта не проста хлопчык! Гэта хлопчык супер-гультай. Таму яго так і празвалі – Вася Лайдачкін! Не любіу́ наш Вася ні вучыцца, ні працаваць, а вось лайдачыць любіу́. Таму і патрапіў наш герой у краіну Шкодных Звычак і пасябраваў там з вельмі сумнеўнымі таварышамі. А вось пра тое, як Вася Лайдачкін выбіраўся з небяспечнай і павабнай краіны, і пазбаўляўся ад шкодных звычак, нашы артысты расказалі сёння дзеткам у Цэнтры культуры г. Астравец! Вельмі спадзяемся, што наш павучальны спектакль “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак” прымусіць задумацца дзетак над сваімі паводзінамі, зрабіць правільныя высновы і ніколі не трапляць у такую ​​жахлівую краіну!