Юбілей Надзеі Ільчанка!

7 чэрвеня артыстка нашага тэатра Надзея Ільчанка адзначае юбілей. Яна – ветэран нашага тэатра. 23 гады Надзея Мікалаеўна працуе на слонімскай сцэне. Артыстка сыграла дзесяткі самых разнастайных роляй, сярод якіх запомніліся Паланея ў “Прымаках”, жонка ў “Камедыі”, Надзея ў “Трыбунале”, Серафіма ў “Самазабойцы” і многія іншыя.
Калектыў тэатра шчыра віншуе Надзею Мікалаеўну з юбілеем. Жадае ёй здароўя, сямейнага дабрабыту і новых цудоўных роляў.