ПРЫМАКІ

Аўтар п’есы:

Я.Купала

Рэжысёр:

В.Бутакоў

Пра спектакль:

Падзеі адбываюцца ў вёсцы. Максім Кутас прачынаецца ў чужой хаце і не можа зразумець, дзе ён і чаму сюды трапіў. Даведаўшыся, што начаваў у кумы Даміцэлі, ён, як і яна, вельмі перажывае. Але добра паснедаўшы, абое павесялелі і выправіліся шукаць: Даміцэля — мужа Трахіма Сініцу, Максім — жонку Паланею. Тыя (яны таксама начавалі разам) у сваю чаргу шукаюць іх. Нарэшце ўсе збіраюцца ў хаце Трахіма і пачынаецца агульная валтузня і сварка. З’яўляюцца ўраднік з соцкім і высвятляюцца ўсе непаразуменні: на першы дзень Сёмухі Трахім і Максім у манапольцы, перапіўшы, заспрачаліся, чыя жонка горшая, ды, каб развязаць спрэчку, вырашылі імі памяняцца. Мацейка Кутас і Кацярына Сініца, якія кахаюць адзін аднаго, пасмейваюцца са сваіх бацькоў. Калі ж тыя нарэшце мірацца паміж сабою, Мацей і Кацярына атрымліваюць іх благаславенне!

У спектаклі занятыя артысты:

Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Дзіяна Федасевіч, Сяргей Яўменаў, Надзея Ільчанка, Багдан Клімаў, Васіль Сявец, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Галіна Ерамейчык.

Cпектакль ідзе на беларускай мове