Аўтар п’есы:
М.Каляда
Рэжысёр:
В.Сявец
Пра спектакль:
Аўтар і рэжысёр паказваюць нам прыгажосць, якая абяззбройвае мужчын перад жанчынамі. Бо што ж прымусіла артыстку Дашчатаўскага драмтэатра Алу Кастрову бесцырымонна ў пяць гадзін раніцы ўварвацца ў той самы пакой інтэрнату, дзе некалі са сваім мужам-адміністратарам пачынала сваё сямейнае жыццё? А хапіла толькі аднаго тыдня яе адсутнасці, як муж Алы закахаўся ў маладую “курыцу” – артыстку Нону Дубавіцкую і гатовы ўцячы з ёй, пакінуўшы Але дзвюх пятнаццацігадовых дачок.
У спектаклі “Курыца” артыстам тэатра іграецца лёгка. Бо яны граюць ролі артыстаў, у якіх сваё жыццё з праблемамі, радасцямі і расчараваннямі. А з гэтым калектыў тэатра добра знаёмы.
У спектаклі занятыя артысты:
Уладзімір Навумік, Наталля Шугай, Ірына Яцук.





