7 красавіка калектыў нашага тэатра наведаў з гастролямі горад Ашмяны, дзе на сцэне раённага цэнтра культуры з поспехам прайшлі два спектаклі: для дзяцей – яскравая музычная казка “Спяваючы парсючок”, і для дарослых гледачоў – самабытная камедыя “Вось табе і гоцаца”! І дзеці і дарослыя атрымалі асалоду ад прагляду падзеяў на сцэне, аддзячыўшы артыстам гучнымі апладысментамі і шчырым смехам! А артысты, са свайго боку, аддалі гледачам частку свайго майстэрства і душы, з надзеяй да новых сустрэч!







