Электронныя звароты
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб, якія паступілі на электронны адрас Дзяржаўнай ўстановы культуры “Слонімскі драматычны тэатр”, разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Згодна з вышэйпаказаным законам электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронныя звароты павінны змяшчаць наступную інфармацыю:
- назва і (або) адрас дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі (пасада, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку службовай асобы), у якое накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку грамадзяніна, звесткі аб яго месцы жыхарства і (або) працы (вучобы) (у выпадку звароту юрыдычнай асобы – поўнае найменне юрыдычнай асобы, яго месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты);
- пераказ сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты, на якую будзе адпраўлены адказ на зварот.
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны дакладным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца выкарыстанне ў зваротах нецэнзурных або зняважлівых слоў або выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацверджанай гэту інфармацыю дакументаў.
Электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі інфармацыя, якая змяшчаецца ў іх, не адпавядае вышэйпералічаным патрабаванням.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Для таго, каб накіраваць нам электронны зварот, запоўніўце, калі ласка, адпаведную форму.
!! Звяртаем увагу, што 2 студзеня 2023 года ўступаюць у сілу змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, у сувязі з гэтым, падача электронных зваротаў будзе магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.