У суботу, 18 чэрвеня, у Слоніме выступіў калектыў Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Купалаўцы паказалі два спектаклі. Гэта – славутую “Паўлінку” па п’есе Янкі Купалы і дзіцячы спектакль “Гісторыя шакаладнага дрэва”. Спектакль “Паўлінка” быў паказаны на сцэне Слонімскага Цэнтра культуры і адпачынку. А дзіцячую пастаноўку юныя гледачы ўбачылі на сцэне нашага тэатра.
Спектаклі Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паглядзелі ў адзін дзень у Слоніме больш за 500 чалавек.