Як павука з луга праганялі…

Пра спектакль

Сама казка незвычайная. Яна напісана вершам, таму ўсе сцэнічныя героі размаўляюць толькі ў рыфму. Галоўныя героі казкі – гэта вядомыя дзеткам насякомыя, якіх яны бачаць амаль кожны дзень: конік, пчала, матыль, павук, муха, камары. Адмоўным героем з’яўляецца павук, які перашкаджае ўсім лётаць, скакаць, весяліцца на лузе. Таму казачныя героі аб’ядналіся разам, каб выгнаць павука, доктара пасткавых навук, з луга. І, толькі аб’яднаўшыся, яны яго перамагаюць. І, пераможаны павук, крычыць: “Адпусціце, я бяды не натвару, я свае манаткі хуценька збяру!”. Сцэнічных казачных герояў Генадзя Аўласенкі выдатна сыгралі слонімскія артысты. У спектаклі вельмі шмат песень і скокаў, а касцюмы герояў даволі яркія і прыгожыя, па якіх гледачы адразу пазнаюць казачных герояў.

Дзеючыя асобы

У спектаклі занятыя артысты: Галіна Ерамейчык, Наталля Шугай, Ірына Яцук, Уладзімір Навумік, Багдан Клімаў.

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 6 руб.

16 кастрычніка 12:00
12:00 — 12:40 (40′)

В. Сявец