Вось табе і гоцаца

Пра спектакль

Вясёлы сцэнічны жарт Чужыніна пра старога Мешчаніна, яго дачку Барбару, яе жаніха Тобі і гандляра Марганчыка слонімскія акцёры разыгралі з непрыхаваным імпэтам і мноствам бліскучых творчых знаходак. У другой дзеі іхнюю “эстафету” падтрымала гісторыя заляцанняў Дзяка да Пісарыхі з галубкоўскіх “Пісаравых імянін”.

Рэжысёр Васіль Сявец увёў у пастаноўку і новую гераіню, якой няма ні ў “Пярэстай красулі”, ні ў “Пісаравых імянінах”. Гэта простая вясковая жанчына, якая перад спектаклем і паміж дзеямі выбягае да гледачоў ды распавядае ўсе навіны, што адбываюцца на белым свеце, быццам бы “папярэджваючы” наступныя сцэнічныя гісторыі. У пастаноўцы шмат танцаў, музыкі, жартаў. І, думаецца, слонімскія гледачы – прыхільнікі свайго, беларускага, роднага, вясёлага – са шчырай асалодай прымуць новы спектакль.

Дзеючыя асобы

У спектаклі занятыя артысты: Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў, Надзея Ільчанка, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Галіна Ерамейчык, Арцём Чайко.

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 8 руб.

16 кастрычніка 17:00
17:00 — 18:30 (1h 30′)

В. Сявец