Трыбунал

Пра спектакль

Выбар менавіта гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым, бо гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Да таго ж важна тое, што вайна ў беларускай вёсцы паказана тут не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Пастаўлены ў складаныя абставіны ён вымушаны выконваць загад камандзіра партызанскага атрада і становіцца старастай, дапамагаючы тым самым знішчаць фашыстаў. Цярэшка вядзе двайную гульню, з аднаго боку – абараняе радзіму, з другога – падманвае сваю сям’ю, таму што павінен захоўваць канспірацыю.

Дзеючыя асобы

У спектаклі занятыя артысты: Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў, Надзея Ільчанка, Багдан Клімаў, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Наталля Шугай

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 8 руб.

27 лістапада 17:00
17:00 — 18:45 (1h 45′)

В. Небальсін