Прымакі

Пра спектакль

Падзеі твору адбываюцца на вёсцы. Максім Кутас прачынаецца ў чужой хаце і ня можа зразумець, дзе ён і чаму сюды трапіў. Даведаўшыся, што начаваў у кумы Даміцэлі, ён, як і яна, вельмі перажывае. Але добра пасьнедаўшы, абое павесялелі і выправіліся шукаць: Даміцэля — мужа Трахіма Сініцу, Максім — жонку Паланею. Тыя (яны таксама начавалі разам) у сваю чаргу шукаюць іх. Урэшце ўсе зьбіраюцца ў хаце Трахіма і пачынаецца агульная валтузьня і сварка. Зьяўляюцца ўраднік з соцкім і высьвятляюцца ўсе непаразуменьні: на першы дзень Сёмухі Трахім і Максім у манапольцы, перапіўшы, заспрачаліся, чыя жонка горшая, ды, каб разьвязаць спрэчку, вырашылі імі памяняцца. Мацейка Кутас і Кацярына Сініца, якія кахаюць адзін аднаго, пасьмейваюцца са сваіх бацькоў. Калі ж тыя нарэшце мірацца паміж сабою, яны дамагаюцца іх блаславеньня..

Дзеючыя асобы

У спектаклі занятыя артысты: Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Дзіяна Федасевіч, Сяргей Яўменаў, Надзея Ільчанка, Багдан Клімаў, Васіль Сявец, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Галіна Ерамейчык.

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 8 руб.

20 лістапада 17:00
17:00 — 18:35 (1h 35′)

В.Бутакоў