Мудрамер

Пра спектакль

У камедыі “Мудрамер” расказваецца пра вынаходніка-энтузіяста Мікалая Мурашку, ролю якога цудоўна сыграў артыст Уладзімір Навумік. Ён сканструяваў прыбор, які вымярае інтэлектуальныя здольнасці чалавека, вызначае, хто разумны, а хто дурны. Калі ў крэсла з рычагом-падгалоўнікам садзіцца таленавіты чалавек, то гучыць арыя князя Ігара, калі дурань — льюцца журботныя гукі паланеза Агінскага… У час апрабацыі вынаходніцтва выказваюцца розныя погляды на практычнае выкарыстанне мудрамера. Супраць укаранення прыбора ў вытворчасць больш за ўсё выступае намеснік міністра па пярэчаннях Тамара Папсуева (артыстка Вікторыя Міхальчык), у вобразе якой аўтар і артыстка высмеялі чалавечую недалёкасць і абмежаванасць. Галоўную ролю міністра узгадненняў Віктара Пятровіча Вяршылу выдатна выканаў артыст Сяргей Яўменаў… Наогул жа п’еса Мікалая Матукоўскага і спектакль нашых артыстаў выкрываюць чыноўнікаў і функцыянераў, якія, запаланіўшы міністэрствы, перашкаджаюць тэхнічнаму і духоўнаму развіццю нашага грамадства. Цікава, ці атрымае дазвол вынаходнік Мурашка на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак?.. Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем вас на спектаклі “Мудрамер”!

Дзеючыя асобы

У спектаклі занятыя артысты: Сяргей Яўменаў, Уладзімір Навумік, Дзіяна Федасевіч (Наталля Кліменка), Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Наталля Шугай, Багдан Клімаў, Ірына Яцук (Надзея Ільчанка), Галіна Ерамейчык.

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 8 руб.

12 сакавіка 17:00
17:00 — 18:35 (1h 35′)

В. Сявец