Малыш і Карлсан

Пра спектакль

Гэта гісторыя магла адбыцца ý любым горадзе, дзе есць дамы, а ý дамоý есць дахі, а таксама ý тым горадзе, дзе акрамя дарослых жывуць звычайныя хлопчыкі, а можа нават і дзяýчынкі. Таму назвы горада можа і не быць, няхай гэта будзе, напрыклад горад «С». І  так, раніца. Сонца, не спяшаючыся і нават гультаявата, выкарапкалася з-за лініі далягляду, яго прамені накіраваліся ý бок горада. Дахі дамоý радасна падстаýлялі пад іх свае чарапічныя бакі. Горад, пазяхаючы і падцягваючыся, прачынаýся. На вуліцах, нягледзячы на такі ранні час, кіпела работа. Жыхары горада чысцілі тратуары, мылі вокны, праціралі дарожныя знакі, ну і, вядома, спявалі. Гараджане былі вельмі захоплены працаю і зусім не звярталі увагі на хлопчыка, які ішоý невядома куды. Хаця не,  ен ішоý да малочніцы па малако і тварог, ен рабіý гэта кожны дзень. Але сення ен на самой справе не ведаý, куды ен ідзе і навошта. Справа ý тым, што хлопчык быý вельмі адзінокі, нягледзячы на тое, што ý яго была мама, быý тата, і нават былі сястра і брат. Ен быý адзінокі таму, што ý яго не было сябра. Уяуляеце? Няма сябра. Што можа быць жахлівей для хлопчыка, якому сення споýнілася 8 гадоý. Хлопчыка звалі Малыш, гэта такое імя. Малыш Свантэсон. Ен ішоý па вуліцы і сумна разважаý. А далей…ен пазнаеміýся з тоýстым і смешным чалавекам Карлсанам, які жыý на даху.

Пра іх смешныя  прыгоды і ýбачаць гледачы ý спектаклі.

Дзеючыя асобы

У спектаклі занятыя артысты: Наталля Шугай, Ірына Яцук, Уладзімір Навумік, Багдан Клімаў, Сяргей Яўменаў.

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 6 руб.

22 кастрычніка 12:00
12:00 — 12:45 (45′)

В. Сявец