Адамавы жарты

ГАСТРОЛІ ЗАСЛУЖАНАГА КАЛЕКТЫВА РЭСПУБЛІКАНСКАГА ТЭАТРА БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ!

Пра спектакль

Аўтэнтычны, легкі спектакль.

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…

У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

Дзеючыя асобы

У спектаклі занятыя артысты: Уладзіслаў НОЗДРЫН, Надзея ЦВЯТКОВА, Сяргей АРЦЁМЕНКА, Аляксандр НІКАНЕНКА. Вераніка БУСЛАЕВА, Кацярына ЖАЛУДОК, Ганна АНІСЕНКА

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 16 руб.

 

26 лістапада 17:00
17:00 — 18:45 (1h 45′)

С.Навуменка