БЕЛЫ ЛІСТ

Аўтар п’есы:

В.Ткачоў

Рэжысёр:

В.Сявец

Пра спектакль:

У раённым гарадку застаўся апошні франтавік. Некалі ж застанецца і ў краіне адзін, толькі пра гэта мы пакуль не думаем… І каб неяк аддзячыць яго, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў…  І што ж папрасіў франтавік?.. Пра гэта даведаюцца гледачы, калі паглядзяць наш спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.

У спектаклі занятыя артысты:

Уладзімір Навумік, Сяргей Яўменаў, Дзіяна Федасевіч, Ігар Макараў, Наталля Шугай, Ірына Яцук, Галіна Ерамейчык, Багдан Клімаў, Надзея Ільчанка.

Cпектакль ідзе на беларускай мове