Аўтар п’есы:
В.Ткачоў
Рэжысёр:
В.Сявец
Пра спектакль:
У раённым гарадку застаўся апошні франтавік. Некалі ж застанецца і ў краіне адзін, толькі пра гэта мы пакуль не думаем… І каб неяк аддзячыць яго, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў… І што ж папрасіў франтавік?.. Пра гэта даведаюцца гледачы, калі паглядзяць наш спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
У спектаклі занятыя артысты:
Уладзімір Навумік, Сяргей Яўменаў, Дзіяна Федасевіч, Ігар Макараў, Наталля Шугай, Ірына Яцук, Галіна Ерамейчык, Багдан Клімаў, Надзея Ільчанка.
Cпектакль ідзе на беларускай мове





