Аўтар п’есы:
У.Галубок, А.Чужынін
Рэжысёр:
В.Сявец
Пра спектакль:
Вясёлы сцэнічны жарт Чужыніна пра старога Мешчаніна, яго дачку Барбару, яе жаніха Тобі і гандляра Марганчыка з непрыхаваным імпэтам і мноствам бліскучых творчых знаходак. У другой дзеі “эстафету” падтрымала гісторыя заляцанняў Дзяка да Пісарыхі з галубкоўскіх “Пісаравых імянін”.
Рэжысёр Васіль Сявец увёў у пастаноўку і новую гераіню”. Гэта простая вясковая жанчына, якая перад спектаклем і паміж дзеямі выбягае да гледачоў ды распавядае ўсе навіны, што адбываюцца на белым свеце, быццам бы “папярэджваючы” наступныя сцэнічныя гісторыі. У пастаноўцы шмат танцаў, музыкі, жартаў. І, думаецца, гледачы – прыхільнікі свайго, беларускага, роднага, вясёлага – са шчырай асалодай прымуць наш спектакль.
У спектаклі занятыя артысты:
Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў, Надзея Ільчанка, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Галіна Ерамейчык, Багдан Клімаў.
Cпектакль ідзе на беларускай мове





