ТРЫБУНАЛ

Аўтар п’есы:

У.Макаёнак

Рэжысёр:

В.Небальсін

Пра спектакль:

Выбар менавіта гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым, бо гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Да таго ж важна тое, што вайна ў беларускай вёсцы паказана тут не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Пастаўлены ў складаныя абставіны ён вымушаны выконваць загад камандзіра партызанскага атрада і становіцца старастай, дапамагаючы тым самым знішчаць фашыстаў. Цярэшка вядзе двайную гульню, з аднаго боку – абараняе радзіму, з другога – падманвае сваю сям’ю, таму што павінен захоўваць канспірацыю.

У спектаклі занятыя артысты:

Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў, Галіна Ерамейчык, Багдан Клімаў, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Наталля Шугай.

Cпектакль ідзе на беларускай мове