Навiны

Cапраўднае свята роднага слова ў Лідзе!

Сёння ў Палацы культуры города Ліды было асабліва весела і натхнённа!
У госці завіталі вучні пачатковых класаў лідскіх школ.
Яны мелі цудоўную магчымасць паглядзець спектакль “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак” Слонімскага драматычнага тэатра!

Што адчулі дзеці?
Асалоду ад мілагучнай беларускай мовы, на якой ішоў спектакль!
Захапленне ад віртуознай гульні акцёраў!
І яшчэ – даведаліся шмат новага пра здаровы лад жыцця!

Гэта было сапраўднае свята роднага слова, тэатральнага майстэрства і каштоўных ведаў!

Вялізны дзякуй Слонімскаму тэатру за цудоўны спектакль і энергію! Дзякуй настаўнікам і школьнікам за цікавасць і ўдзел!

© Паводле запіса са старонкі https://www.instagram.com/lida_palace/