Сёння, 10 кастрычніка, на нашей сцэне артысты ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСТНОГО ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА парадавалі слонімскіх гледачоу прэм’ернай камедыей для дарослых “ЧОРТ І БАБА» па п’есе Францішка Аляхновіча у пастаноуцы А.Машынковай і В.Багдановіч…🎭
Гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю, прыйшлася даспадобы нашым гледачам сваёй яскравасцю, інтэрактыунасцю і гумарам! Жарты на сцэне выклікалі смех у зале, а некаторыя жыхары Слоніма нават змаглі паўдзельнічаць у спектаклі! Артысты і дэкарацыі перадалі непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту…
Шчыры дзякуй нашым сябрам з Гродна і да новых сустрэч!






