Пра спектакль
Пастаноўка вельмі актуальная. Яе карысна будзе паглядзець не толькі дзецям, але і дарослым. Спектакль пра хлопчыка Васю. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць, а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць… Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу… А што далей з Васем Лайдачкiным атрымалася – даведаюцца тыя гледачы, якія паглядзяць новы спектакль.
Дзеючыя асобы і выканаўцы:
Здаровы лад жыцця – арт. Ігар Макараў, Уладзімір Навумік
Першая шкодная звычка – арт. Дзіяна Федасевіч, Наталля Кліменка
Другая шкодная звычка – арт. Галіна Ерамейчык, Наталля Шугай
Вася Лайдачкін – арт. Багдан Клімаў
Маці Васі – арт. Вікторыя Міхальчык, Ірына Яцук
Зуб – арт. Дзіяна Федасевіч, Наталля Кліменка
Карыес – арт. Сяргей Яўменаў, Арцём Чайко
Першы скрыўлены чалавечак – арт. Дзіяна Федасевіч, Наталля Кліменка
Другі скрыўлены чалавечак – арт. Галіна Ерамейчык, Наталля Шугай
Скаліёз – арт. Сяргей Яўменаў, Арцём Чайко
Першы мікроб – арт. Галіна Ерамейчык, Наталля Шугай
Другі мікроб – арт. Сяргей Яўменаў, Арцём Чайко
Зубная шчотка, гантэля, мыла – арт. Надзея Ільчанка
Цыгарэта Свет Нікацінаўна – арт. Вікторыя Міхальчык, Ірына Яцук
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Кошт білета – 7 руб.
В. Сявец