Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

Мінулы 2020 год для нашага тэатра быў юбілейны. Калектыў тэатра адзначыў 30-годдзя заснавання тэатра. Да гэтай нагоды ў Мінску быў выдадзены прыгожы фотаальбом “Слонімскі драматычны тэатр”.

Са сваімі спектаклямі мы пабывалі на гастролях у Слонімскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Пружанскім, Шчучынскім раёнах. Нашы спектаклі глядзелі юныя і дарослыя гледачы Івацэвіч, Бярозы, Баранавіч, Ваўкавыска, Мінска, Маладзечна, Гродна,  Астраўца, Зэльвы, Лунінца, Ліды, Шчучына і Дзятлава і іншых гарадоў і мястэчак.

Адбыліся ўзаемагастролі з Мінскім абласным тэатрам у Маладзечна.У мінулым годзе Мастацкі Савет тэатра прыняў да пастаноўкі новыя спектаклі “Небяспечны госць”“Белы ліст” і “Жыла-была Сыраежка”