Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
21.01.2021
Юбілейная згадка пра заслужанага артыста

Яшчэ ў развалінах ляжаў старажытны Слонім пасля Другой сусветнай вайны, калі ў адзін з лістападаўскіх дзён 1948 года афішы паведамілі аб першым спектаклі толькі што створанага пры раённым Доме культуры тэатральнага калектыву. Кіраўніком калектыву быў тады дэмабілізаваны з арміі 27-гадовы франтавік Аляксандр Бялоў (1921-1985). У Слоніме Аляксандр Бялоў жыў да 1956 года. А пасля пераехаў у Мінск і працаваў акцёрам у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. У 1977 годзе яму прысвоілі званне заслужанага артыста Беларусі. Як удзельнік Слонімскага драматычнага гуртка ў 1951 годзе ён быў адзначаны на Рэспубліканскім аглядзе сельскай самадзейнасці за выкананне роляў Курачкіна ў спектаклі “Вяселле з пасагам” па п’есе М.Дзяканава і Швандзі ў спектаклі “Любоў Яравая” па п’есе К.Трэнёва.

11 студзеня заслужанаму артысту Аляксандру Бялову споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння. Але ніхто пра гэты юбілей, на жаль, не згадаў. Таму загацелася ў гэтай невялікай нататцы прыгадаць пра чалавека, які любіў тэатр і Беларусь.

Давайце вернемся ў лістапад 1948 года, калі афішы ў Слоніме запрашалі на першую прэм’еру спектакля “Шляхі-дарогі” па п’есе А.Фёдарава. У тым жа годзе ў Слонім прыехаў вопытны рэжысёр Міхаіл Фрыдман (1894-1975), які скончыў маскоўскую тэатральную студыю “Свабоднае мастацтва” у 1928 годзе і вандраваў з яўрэйскай акцёрскай трупай па Украіне і Беларусі. Менавіта Міхаіл Фрыдман пасля Аляксандра Бялова ўзначаліў тэатральны калектыў Слонімскага РДК і пачаў ставіць спектаклі, а Аляксандр Бялоў заставаўся кіраўніком танцавальнага гуртка і шмат дапамагаў Міхаілу Фрыдману. Вопытныя спецыялісты тэатральнага мастацтва сур’ёзна працавалі над першымі спектаклямі, хоць ім было цяжка -- не хапала дэкарацый, касцюмаў. Выручала адно: для многіх пастановак патрэбны былі толькі вайсковыя мундзіры. А іх дастаткова пакінула вайна. Ды і п’есы падбіраліся, каб з касцюмамі было менш праблем.

Аляксандр Бялоў нарадзіўся ў Маскве. Пасля вайны шляхі-дарогі прывялі яго ў Слонім, а ў 1956 годзе пераехаў у Мінск і стаў працаваць артыстам у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. Напачатку выконваў розныя эпізадычныя ролі, а потым рэжысёры давалі і сур’ёзныя ролі, таму што бачылі добрыя вонкавыя даныя, пластычнасць артыста, музычнасць, якія вызначалі яго творчую індывідуальнасць. Асаблівы поспех да артыста прыйшоў напачатку 1970-х гадоў. Аляксандр Бялоў пачаў выконваць на сцэне тэатра розныя характарныя ролі ў спектаклях “Улада цемры” (жаніх Акуліны), “Узнятая цаліна” (Андрэй Размётнаў), “Энергічныя людзі” (Мрачны), “Сінія коні на чырвонай траве” (Хадок), “Гарачае сэрца” (Кураслепаў) і многія іншыя.

Сярод лепшых апошніх работ Аляксандра Бялова быў вобраз Сарафанава ў спектаклі “Старэйшы сын” па п’есе А.Вампілава. Акцёр глыбока раскрываў унутраную партытуру ролі, ствараючы вобраз чалавека сціплага, які не мог супрацьстаяць хамству і грубай сіле…

Няхай гэтыя радкі будуць данінай памяці цудоўнага сцэнічнага артыста Аляксандра Бялова.

Сяргей Чыгрын

 

На здымку: заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бялоў падчас сустрэчы ў Слоніме, 1973 г.

Фота з архіва аўтара

 

  Версія для друку
21.07.2021
Гледачоў чакае прэм'ера спектакля «Мудрамер”
26.06.2021
Выстава “Подых душы”
12.06.2021
Спектакль “Мудрамер” хутка пабачаць гледачы
31.05.2021
Узнагароджаны пераможцы конкурсу дзіцячых малюнкаў
14.05.2021
Падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў
27.04.2021
Уладзіміру Чыкмінёву – 55
19.04.2021
“ТрыТфармаТ” паказаў два спектаклі
18.04.2021
Міністр культуры пабываў у нашым тэатры
11.04.2021
Фестываль «Слонімскія цудадзействы”
26.03.2021
У нас – прэм’ера!
08.03.2021
З юбілеем, наш рэжысёр!
02.02.2021
Экскурсія па тэатру
16.01.2021
Внимание! Вакансия!
30.12.2020
Навагоднія ранішнікі і спектаклі
Страницы