Амаль увесь снежань калектыў нашага тэатра радуе юных гледачоў і іх бацькоў праднавагоднімі і каляднымі ранішнікамі і спектаклямі.
На сцэне тэатра з вялікай цікавасцю дзеці і дарослыя глядзяць сцэнічныя казкі з галоўнымі героямі Дзедам Марозам і Снягуркай – “Зімовую казку”, “Крыштальную сняжынку”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Шмат прыгод пад Новы год”, “Падарунак для зорачкі” і іншыя. На любы густ дзеткі і іх бацькі могуць замовіць у нас спектакль ці проста купіць білеты, каб паглядзець навагоднія цуды.
Святочныя спектаклі ў нас паглядзелі ўжо вучні некаторых сельскіх школ Слонімскага і Шчучынскага раёнаў, дзеці і дарослыя з санаторыяў “Ружанскі”, “Радон”, філіялаў прадпрыемстваў Гроднаэнерга, “Малочны свет” і іншыя.
Пасля Новага года па-ранейшаму тэатр чакае дзетак і дарослых у глядзельнай зале нашага тэатра. І ў студзені, і ў лютым навагоднія казкі не будуць сыходзіць з нашай сцэны.
Шчыра запрашаем!
Сачыце за рэкламай!





