Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
04.10.2020
Драматург Васіль Ткачоў – госць нашага тэатра

Спектакль “Белы ліст” у нашым тэатры з’яўляецца своеасаблівай сенсацыяй тэатральнага сезона. Як і сама ўнікальная п’еса, так і спектакль, даўно зацікавілі гледачоў. Але шырокі пракат пастаноўкі ажыццявіць не дае пакуль каронавірус. Тым не менш, паглядзець спектакль жадаюць многія. У мінулую суботу, 3 кастрычніка, такая мажлівасць надарылася і для жыхароў горада Бялынічы Магілёўскай вобласці і настаўнікаў з Баранавіч. Гледачы завіталі ў старажытны Слонім, які летась перадаў эстафету Бялынічам у правядзенні свята Дня беларускага пісьменства і друку, а сёлета гэтае прыгожае свята адбылося ў горадзе на Друці. Спектакль нават прыехаў паглядзець сам драматург з Гомеля Васіль Ткачоў.

Дык чым захапіла прэм’ера спектакля гледачоў з Бялыніч і Баранавіч? Сюжэт яго вельмі незвычайны. У адным невялікім раённым гарадку застаўся апошні франтавік Другой сусветнай вайны. Пра гэта зусім выпадкова даведалася кіраўніцтва райцэнтра. І каб неяк аддзячыць яму, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў…  І што ж папрасіў франтавік? Пра гэта, а таксама пра адносіны дзяцей і бацькоў, пра павагу моладзі да старэйшага пакалення і ішла гутарка ў новым спектаклі.

Калі спектакль закончыўся, гледачы не спяшаліся пакідаць глядзельную залу і доўга не адпускалі артыстаў. Многія так перажывалі за сваіх герояў, вобразы якіх выдатна стварылі артысты тэатра, што былі бачны слёзы на іх вачах. Апладысменты і кветкі ў той дзень сталі лепшай падзякай для артыстаў, драматурга і рэжысёра. Але найбольш пытанняў выпала на долю драматурга Васіля Юр’евіча Ткачова. Адно з іх гучала так: “Ці спадабаўся Вам спектакль?”. “Я так расчуліўся, што слёзы з вачэй цяклі, вось хусцінка мокрая ўся. Гэта адна з лепшых сцэнічных пастановак маіх п’ес”, - прызнаўся Васіль Ткачоў.

 Гледачы задалі Васілю Юр’евічу і шмат іншых пытанняў пасля спектакля. Вось некалькі з іх.

–Васіль Юр’евіч, дзякуй Вам за п’есу, а рэжысёру Васілю Сяўцу за пастаноўку, спектакль нас  так расчуліў, што мы не можам супакоіцца. А як у Вас нарадзілася ідэя напісаць такі твор?

Неяк жа во нарадзілася. Мяне не толькі Вы пытаецеся пра гэта. Нават некаторыя калегі-пісьменнікі цікавілся як, маўляў, дадумаўся? Прыйшло ж, нахлынула – паспрабуй тут растлумач. Я і хацеў, калі працаваў над п’есай, адказаць на пытанне: што ж папрасіў апошні ўдзельнік вайны?... Вось усе адказы менавіта ў маёй п’есе і ў пастаноўцы слонімскіх артыстаў. Бо найперш артысты пастараліся данесці мае думкі-развагі да людзей. Асабліва апошні ветэран вайны Іван Мітрафанавіч Асокін, ролю якога выдатна выканаў майстар сцэны тэатра Уладзімір Навумік. Ды і ўсе артысты са Слоніма пастараліся на славу.  Спадзяюся, нам гэта ўсім разам і ўдалося ажыццявіць. І я вельмі рады, што ў Слонім завіталі гледачы з Бялыніч і Баранавіч.

-Заўтра не толькі ў адным асобна ўзятым райцэнтры, а і  ў вобласці… паслязаўтра  апошні франтавік застанецца і ў краіне… Гэта – непазбежна.  А мы жывём і не думаем пра гэта…Думаем пра малако, пра мяса, пра новы дом… пра трактары і камбайны…

Вось-вось. Так якраз і гаворыць адзін з маіх герояў.  І хоць “Белы ліст” прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, ён якраз закранае тыя струны чалавечай душы, якія хвалююць нас сёння, будуць хваляваць і заўтра. Ды кожны дзень! Гэта адносіны старэйшага і малодшага  пакаленняў людзей, іншы раз няпростыя, складаныя стасункі паміж імі.

Калі ў зале ішоў спектакль, стаяла такая напружаная цішыня, што проста дзіву даешся. Дыхнуць страшна.  Ніхто не паварушыўся. А ў канцы – такія шчырыя і працяглыя апладысменты, што проста дух захоплівала.  Значыць, тое, што мы робім на ніве тэатральнага мастацтва, людзей хвалюе і сёння. 

Пасля спектакля яшчэ доўга ішло яго абмеркаванне, гутаркі з Васілём Ткачовым, артыстамі, работнікамі тэатра. І, вядома ж, кожны пажадаў сфатаграфавацца на памяць. А гледачы абяцалі, што яны абавязкова зноў наведаюць Слонім і тэатр, каб атрымаць задавальнне такое, як падчас прагляду спектакля “Белы ліст”.

  Версія для друку
12.11.2020
Приглашаем на новогодний праздник!
10.11.2020
Змяніўся рэжым працы касы тэатра
02.11.2020
Асобы ў гісторыі Слонімскага тэатральнага мастацтва. Міхаіл Фрыдман
28.09.2020
Асобы ў гісторыі Слонімскага тэатральнага мастацтва. Міхал Казімір Агінскі...
08.09.2020
Мы едзем у Маладзечна, яны – да нас...
19.06.2020
Пакуль жыве памяць
14.05.2020
Пачаўся новы тэатральны сезон
30.03.2020
Адсвяткавалі юбілей!
11.03.2020
Небяспечная казка
26.01.2020
Пра наш тэатр у “Сельскай газеце”
13.01.2020
Новыя каляндарыкі на 2020 год
22.12.2019
Святочныя ранішнікі
02.12.2019
Спектакль “Дом Бернарды Альбы” хутка ўбачаць гледачы
02.12.2019
Едзем у Маладэчна
Страницы