Рэспубліканская дзяржаўная “Сельская газета” адну са сваіх старонак у суботнім нумары за 25 студзеня прысвяціла нашаму тэатру. Журналістка Алена Басікірская адзін дзень правяла ў нашым тэатры, пасля чаго напісаўся вялікі фотарэпартаж “Аншлаг па бязвізе”.Журналістка цікава распавядае пра жыццё і дзейнасць нашага тэатра, пагутарыла з дырэктрам і галоўным рэжысёрам тэатра, з загадчыкам літаратурнай часткі, з закройшчыкам-краўцом тэатра, акцёрамі, аздобіўшы гутарку гістарычнай даведкай тэатральнага мастацтва на Слонімшчыне. Разам атрымаўся добры артыкул і своеасаблівая рэспубліканская рэклама нашаму калектыву, які ў сакавіку адзначыць сваё 30-годдзе...