Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
17.07.2022
Мастацкі савет прыняў “Палату бізнес-класа”

У нашым тэатры адбылася здача новага спектакля па п’есе расійскага драматурга Аляксандра Кароўкіна. Спектакль называецца“Палата бізнес-класа”. Пастаноўку яго ажыццявіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец.

         П’еса Аляксандра Кароўкіна даволі вядомая ў тэатральных колах. Па ёй ставяць спектаклі многія тэатры. Ды і драматург даволі папулярны, які напісаў сцэнарыі да вядомых серыялаў “Марш Турэцкага”, “Бедная Насця” і іншых.

         Дзеянне спектакля адбываецца ў бальніцы ў “палаце бізнес-класа”. У гэту палату пасяляюць двух несумяшчальных пацыентаў: заслужанага артыста-пенсіянера, ролю якога выконвае артыст Уладзімір Навумік і бізнесмена (артыст Сяргей Яўменаў).

Са з’яўленнем бізнесмена можна адразу забыць пра спакой у палаце і пра цішыню. Стварылася ўражанне, што “само жыццё” раптам перабралася да іх у бальніцу. За паўтары гадзіны на некалькіх квадратных метрах адбываюцца розуму недаступныя рэчы. Таму расказаць лінію сюжэта практычна немагчыма – гэта павінен кожны глядач бачыць сам.

Пастаноўка даволі вясёлая, цікавая, інтрыгуючая. Бізнесмен у “палаце бізнес-класа” больш часу траціць на сваю каханку (артыстка Дзіяна Федасевіч), прыватнага бухгалтара Фелікса (артыст Багдан Клімаў) і жонку (артыстка Ірына Яцук), чым на лячэнне. Дарэчы, ролю медсястры Ілоны добра сыграла маладая артыстка тэатра Наталля Кліменка.

Віхура абставін, якія хутка мяняюцца і, як снежны камяк, абрушваюцца на галоўных герояў, застаўляюць іх імгненна прыстасавацца да неадкладнай раптоўнасці жыцця. У спектаклі пераплятаецца ўсё – і шчыры гумар, і тонкі лірызм, і жыццёвая мудрасць. Тым больш, што ў галоўнага героя Віктара Разніцкага трашчыць па швах камерцыйная афёра, у бальніцы адначасова з’яўляюцца жонка і каханка, і муж каханкі. Разніцкаму прыходзіцца прыдумаць сапраўдную містыфікацыю, выдаючы аднаго чалавека за другога, чорнае за белае. І тут паехала! Адзін з герояў выскоквае ў акно, другая закрываецца ў ваннай, трэцяя хаваецца пад ложкам… Ды і сусед-акцёр сітуацыю ўскладняе, жадаючы дапамагчы добрай парадай, але пераблытаўшы пераблытанае і зусім усё заблытаўшы…

Рэжысёр спектакля Васіль Сявец даверыў галоўныя ролі вядучым акцёрам тэатра Уладзіміру Навуміку, Ірыне Яцук і Сяргею Яўменаву. Але і маладыя акцёра Дзіяна Федасевіч, Наталля Кліменка і Багдан Клімаў па-мастацку шчыра і адкрыта сыгралі сваіх герояў. Увесь акцёрскі ансамбль стварыў светлую сцэнічную пастаноўку, ад якой акцёры гледачам даюць вволю пасмяяцца, а можа нават, у чымсьці і пазнаць сябе.

  Версія для друку
22.07.2022
Завяршыўся тэатральны сезон!
18.06.2022
Два спектаклі Купалаўцаў у Слоніме
14.06.2022
Купалаўскі тэатр прыедзе ў Слонім!
07.06.2022
Юбілей Надзеі Ільчанка!
26.05.2022
Зэльвенцы паглядзелі “Чырвоную шапачку”
23.05.2022
Наш тэатр на “Манастырскім забегу” у Жыровічах...
22.05.2022
Мінскі тэатр-студыя Кінаакцёра выступіў на нашай сцэне!
21.05.2022
“Малыш і Карлсан” на Шчучыншчыне!
13.05.2022
Удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці паглядзелі “Прымакі”
05.05.2022
Да Дня Перамогі!
29.04.2022
“Небяспечная казка” у Дзятлаве
16.04.2022
Мастацкі савет тэатра прыняў новы спектакль “Трэцяе вока”
15.04.2022
"Белы ліст" в Скиделе...
31.03.2022
“Чырвоную шапачку” паглядзелі ў Гудзевічах
Страницы