Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
02.12.2019
Спектакль “Дом Бернарды Альбы” хутка ўбачаць гледачы

Мастацкі савет нашага тэатра прыняў да пастаноўкі новы спектакль “Дом Бернарды Альбы” па п’есе іспанскага класіка Федэрыка Гарсія Лоркі. Спектакль паставіў рэжысёр тэатра Сяргей Яскевіч.

Сюжэт спектакля незвычайны. Пасля смерці мужа Бернарда Альба аб’яўляе ў доме траур і разам з пяццю дочкамі хаваецца ў сценах свайго дома. Маці абмяжоўвае свабоду дзяўчат, якія не могуць распараджацца сабой і адчуваюць сябе, нібы іх пахавалі жывымі. Да старэйшай з сёстраў сватаецца Пепе,“самы відны тутэйшы хлопец”. Але сапраўднае каханне ён адчувае да малодшай Адэлі, якая таксама моцна закахалася ў яго. Вось тут і пачынаецца драма жыцця. У спектаклі толькі жаночыя героі, якія выконвае ансамбль вядучых актрыс тэатра і вядома ж маладых.

На здачы новага спектакля пабываў беларускі тэатральны рэжысёр, прафесар Рыгор Баравік, які выказаў сваю суб’ектыўную думку пра рэжысёрскую і акцёрскую працу над спектаклем. Тым больш, што рэжысёр спектакля Сяргей Яскевіч і выканаўца Бернарды Альбы актрыса Вікторыя Міхальчык – былыя студэнты Рыгора Іванавіча.

Першыя прэм’ерныя паказы спектакля “Дом Бернальды Альбы” адбудуцца ў нашым тэатры 15 і 22 снежня.

  Версія для друку
02.12.2019
Едзем у Маладэчна
28.11.2019
Пасяджэнне мастацкага савета
16.11.2019
Гастролі тэатра з Маладэчна
09.11.2019
Гарадзенскі тэатр радаваў слонімскага гледача
09.10.2019
10 кастрычніка Мікалаю Варвашэвічу споўнілася б 85
06.09.2019
Гастролі Новага драматычнага тэатра з Мінска
27.08.2019
Бірулька з выяваю нашага тэатра
17.07.2019
Завяршаецца 29-ы тэатральны сезон
30.06.2019
Паштовая марка з выяваю нашага тэатра
28.06.2019
Смуткуем...(
17.06.2019
У нас прэм’ера – “Нязваны госць”
14.06.2019
Гродзенскi тэатр завiтае на нашу сцэну...
10.06.2019
Тэатр пабывае ў аздараўленчых дзіцячых лагерах
21.05.2019
Рыхтуюцца новыя спектаклі
Страницы