Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
28.06.2019
Смуткуем...(

Днём у пятніцу, 28 чэрвеня, на 91-м годзе жыцця памёр адзін са старэйшых
артыстаў нашага тэатра Віктар Шчарбакоў.
Віктар Шчарбакоў нарадзіўся ў Маскве ў 16 лістапада 1928 года.
У раннім узросце пераехаў жыць у горад Стрэльна Ленінградскай вобласці.
Вучыўся ў культасветвучылішчы. Працаваў на Поўначы на заводзе электразваршчыкам.
У Слонім прыехаў у 1959 годзе. Быў загадчыкам сельскага клуба. У кінатэатры «Мір» працаваў спачатку слесарам-электрыкам, потым адміністратарам і, нарэшце, дырэктарам.

Віктар Міхайлавіч любіў тэатр. Спачатку ён наведваў Слонімскі народны тэатр, потым яго рэжысёр Мікалай Варвашэвіч паклікаў у Слонімскі эксперыментальны тэатр-студыю, скуль шлях яго прывёў і ў наш дзяржаўны драматычны тэатр.  

На слонімскай сцэне Віктар Шчарбакоў сыграў дзесяткі самых разнастайных роляў. Аматары тэатральнага мастацтва памятаюць спектаклі з яго ўдзелам. А гэта – “Жалезная заслона”, “На бойкім месцы”, “Каханне з падманам”, “Жарты Парыжа”, “Ход канём”, “Зайка-зазнайка” і многія іншыя.

Калектыў нашага тэатра шчыра спачувае ўсім родным і блізкім у сувязі са смерцюцудоўнага артыста і былога нашага калегі Віктара Міхайлавіча Шчарбакова.

       

  Версія для друку
26.01.2020
Пра наш тэатр у “Сельскай газеце”
13.01.2020
Новыя каляндарыкі на 2020 год
22.12.2019
Святочныя ранішнікі
02.12.2019
Спектакль “Дом Бернарды Альбы” хутка ўбачаць гледачы
02.12.2019
Едзем у Маладэчна
28.11.2019
Пасяджэнне мастацкага савета
16.11.2019
Гастролі тэатра з Маладэчна
09.11.2019
Гарадзенскі тэатр радаваў слонімскага гледача
09.10.2019
10 кастрычніка Мікалаю Варвашэвічу споўнілася б 85
06.09.2019
Гастролі Новага драматычнага тэатра з Мінска
27.08.2019
Бірулька з выяваю нашага тэатра
17.07.2019
Завяршаецца 29-ы тэатральны сезон
30.06.2019
Паштовая марка з выяваю нашага тэатра
17.06.2019
У нас прэм’ера – “Нязваны госць”
Страницы