Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
17.06.2019
У нас прэм’ера – “Нязваны госць”

Мастацкі Савет нашага тэатра прыняў да пастаноўкі новы спектакль па п’есе беларускага драматурга Святланы Бартохавай “Нязваны госць”. Спектакль паставіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец. У галоўных ролях заняты артысты Сяргей Яўменаў (Ён) і Вікторыя Міхальчык (Яна).

Пра што новы спектакль? Ён распавядае пра адносіны мужчыны і жанчыны. Спектакль і яго героі адказваюць на пытанні: чаму ўзнікае каханне? Чаму яно ёсць? Хто яго прыдумаў? І г.д…

Сюжэт спектакля вельмі просты. З суседняга балкона ў кватэру, дзе знаходзіцца гераіня, трапляе невядомы мужчына, які ратуецца ад мужа сваёй палюбоўніцы. Яго заінтрыгавала новая незнаёмка. А, магчыма, і не зусім новая, і не зусім незнаёмка?.. Пра ўсё, што адбываецца на сцэне, убачаць гледачы.

Першы прэм’ерны дзень “Нязванага госця” ужо чакае ў бліжэйшыя выхадныя дні. Запрашаем!

  

  

  

  

  Версія для друку
26.01.2020
Пра наш тэатр у “Сельскай газеце”
13.01.2020
Новыя каляндарыкі на 2020 год
22.12.2019
Святочныя ранішнікі
02.12.2019
Спектакль “Дом Бернарды Альбы” хутка ўбачаць гледачы
02.12.2019
Едзем у Маладэчна
28.11.2019
Пасяджэнне мастацкага савета
16.11.2019
Гастролі тэатра з Маладэчна
09.11.2019
Гарадзенскі тэатр радаваў слонімскага гледача
09.10.2019
10 кастрычніка Мікалаю Варвашэвічу споўнілася б 85
06.09.2019
Гастролі Новага драматычнага тэатра з Мінска
27.08.2019
Бірулька з выяваю нашага тэатра
17.07.2019
Завяршаецца 29-ы тэатральны сезон
30.06.2019
Паштовая марка з выяваю нашага тэатра
28.06.2019
Смуткуем...(
Страницы