Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
04.04.2019
“Слонімскія цудадзействы”

У нашым тэатры адбудуцца “Слонімскія цудадзействы”

13 і 14 красавіка ў Слоніме на базе нашага тэатра і Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку адбудзецца XII Гарадзенскі абласны фестываль узорных дзіцячых тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”.

У ім прымуць удзел дзіцячыя тэатральныя калектывы са Слоніма, Гродна, Шчучына, Ваўкавыска, Мастоў, Ліды і іншых гарадоў і мястэчак Гродзеншчыны.

Галоўная мэта фестывалю — гэта ўмацаванне ролі і папулярызацыя ўзорных тэатраў вобласці, падтрымка, стымуляванне і развіццё дзіцячай тэатральнай творчасці і ўтварэнне новых.Рэпертуар калектываў-удзельнікаў фестывалю складуць пастаноўкі на самую розную тэматыку, але найперш творы беларускай і замежнай класікі, аўтарскія спектаклі.

Падчас фестывалю для кіраўнікоў тэатральных калектываў адбудуцца майстар-класы майстроў тэатральнага мастацтва, а таксама калектыў нашага тэатра пакажа спектакль “Чырвоная шапачка”. Фестываль прадугледжвае святочнае шэсце юных артыстаў Гарадзеншчыны ў касцюмах сцэнічных герояў па Слоніме, прыгожае адкрыццё фестывалю і ўзнагароджванне пераможцаў.

  Версія для друку
16.04.2019
У нашым тэатры адкрылася фотазона
14.04.2019
Абласны фестываль “Слонімскія цудадзействы”
28.03.2019
Спектакль “Мымраня” атрымаў грамату і падзякі
27.03.2019
Нараджэнне новага спектакля
20.03.2019
Хутка здача новага спектакля для дзяцей
17.03.2019
Ірына Яцук адзначае юбілей
28.02.2019
Концерт Сергея Дубровина (экс-солиста группы ФРИСТАЙЛ)
27.02.2019
Едзем у Гродна!
27.02.2019
30 сакавіка новая сустрэча с артыстамі Гродзенскага тэатра
25.02.2019
Гродзенцы парадавалі слонімскіх гледачоў
12.02.2019
9 марта "Мелодии любви"
12.02.2019
Рэжысёры працуюць над новымі спектаклямі
06.12.2018
У нас – прэм’ера для дзяцей
01.12.2018
Каляндарыкі на 2019 год
Страницы