16.04.2022
У суботу, 16 красавіка, мастацкі савет нашага тэатра прыняў да пастаноўкі новы спектакль па п’есе расійскага драматурга Яўгеніі Кісялёвай “Трэцяе вока”. Паставіла спектакль рэжысёр Вікторыя Міхальчык.
Прэм’ера прысвечана гісторыі адной дзяўчыны Вольгі (артыстка Галіна Ерамейчык), якая стамілася ад пастаяннага кантролю яе маці Ніны Фёдараўны (артыстка Наталля Шугай). Таму Вольга вырашыла падмануць маці і ўцячы з бацькоўскага дому і жыць самастойна. Ролю яе сястры Ксюшы сыграла артыстка Дзіяна Федасевіч, а ролю Пятра Іванавіча выканаў артыст Ігар Макараў.
У пасяджэнні мастацкага савета тэатра і абмеркаванні спектакля прынялі ўдзел педагог па рэжыссуры , загадчык кафедры рэжысуры БДАМ Віталь Катавіцкі, доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ярмалінская, тэатралавед Вольга Сталярова, прадстаўніца Міністэрства культуры РБ Лізавета Грынкевіч, а таксама намеснік начальніка аддзела культурна-асветнай работы Гродзенскага аблвыканкама Вольга Багдановіч.
Прэм'ера спектакля адбудзецца у суботу, 23 красавіка! Сардэчна запрашаем!









